Чартарыйскі Міхал Фрыдэрык (26. 04. 1696, Варшава — 13. 08. 1775, Варшава), дзяржаўны дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Сын Казіміра, вялікі падстолі літоўскі ў 1720-22, кашталян віленскі ў 1722-24, падканцлер літоўскі ў 1724—52, вялікі канцлер літоўскі з 1752; стараста гродзенскі, гомельскі (1730), купішскі. Удзельнічаў у дэлегацыі, якая падпісала трактат аб прызнанні Першага падзелу Рэчы Паспалітай. У 1744 стаў уладальнікам Воўчына. Ён закончыў будаўніцтва касцёла Святой Тройцы. Пачаў будаваць тут барочную рэзідэнцыю, разбіў 30-гектарны парк. Арганізаваў прафесійны тэатр (першы і апошні на Камянеччыне). Праз некаторы час з’явілася ратуша, гандлёвыя рады.