Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ

Белямук Міхась.jpg   Белямук Міхась (15. 03. 1924, в. Голя (цяпер в. Пагранічная Камянецкага раёна - 2014), дзеяч беларускай эміграцыі. У эміграцыі з лета 1944. Некаторы час жыў у беларускіх лагерах для перамешчаных асоб у Германіі, у 1949 г. эміграваў у ЗША. Вучыўся на гістарычным факультэце ўніверсітэту ў Каламбусе (Агаё). Стаў адным з арганізатараў беларускага жыцця ў Кліўлендзе, стваральнікам мясцовага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання. З 1954 быў старшынёй Згуртавання беларускай моладзі ў Кліўлендзе. З 1991 ініцыятар і выдавец гістарычнага часопіса «Полацак». Аўтар шэрагу публікацый, у тым ліку на гістарычныя тэмы. Ганаровы сябра Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі (1993). Аўтар успамінаў «Свайго лёсу не мінеш» (Вільня, 2006).

   Літаратура:
1. Мусевіч, Г. Знесены ветрам / Г. Мусевіч // Навіны Камянеччыны. 2001. 22 верасня.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского