Архіпаў Рыгор Іосіфавіч (04. 01. 1919, с. Мгастаева Навасібірскай вобласці (РФ), партыйны работнік. Скончыў Вышэйшую партыйную школу (1956). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Памочнік камісара ў партызанскіх атрадах “Імя Кутузава”, “За Радзіму” (1942-1944). Першы сакратар Камянецкага райкама камсамола (1944-1948); загадчык аргаддзела і сакратар Камянецкага райкама партыі (1948-1953); старшыня райвыканкама Камянецкага раёна (1953-1956). Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі.