Абрамчук Макар Паўлавіч (1898, в. Дзмітровічы Камянецкага раёна – 1937), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. Настаўнік. Член КПСС з 1919. У 1919-21 у Чырвонай Арміі. З 1921 у Мінску: загадчык павятовага, затым акруговага аддзелаў народнай асветы. У 1925-26 член калегіі Наркамата асветы БССР. З 1926 загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзела, сакратар ЦК КП(б)Б, член ЦВК БССР у 1926-29. У 1928 адкліканы ў распараджэнне ЦК ВКП(б). Рэпрэсіраваны ў 1937, рэабілітаваны пасмяротна.