Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ

Страпко Міхаіл Мікалаевіч.jpg   Страпко Міхаіл Мікалаевіч (11.02.1955, в. Дуброўка Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці), вучоны аграном. Скончыў БСГА (1981), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (2002). Аграном (1981-84); намеснік старшыні к-са “Савецкая Беларусія” Камянецкага раёна (1985-98); старшыня к-са “Кастрычнік” Камянецкага раёна (1998-2003); дырэктар ААТ “Відамлянскае” з 2003. Член федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, старшыня Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, дэпутат Камянецкага раённага Савета дэпутатаў. Узнагароды: ордэн Беларускай Праваслаўнай царквы Кірыла Тураўскага II ступені, медаль “За працоўныя заслугі”, медаль “100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі. У 2015 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысвоена званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь”. 27 снежня 2019 года за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Камянецкага раёна і актыўную грамадскую дзейнасць Страпко Міхаілу Мікалаевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна».

   Літаратура:
1. Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Мн., 2009. С. 221.
2. Віншуем з узнагародай!: Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка падпісаў Указ № 239 аб узнагароджанні // Заря. 2015. 2 июля. С. 3.
3. Счастье на каждый день : штрихи к портрету Заслуженного работника сельского хозяйства Республики Беларусь М. Страпко / беседовал С. Мощик //  Вечерний Брест. 2015. 24 июля. С. 5.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского