Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ

Стасюк Ніна Данілаўна.jpg   Стасюк Ніна Данілаўна нарадзілася 9 жніўня 1951 года ў в. Седруж Камянецкага раёна, у мнагадзетнай працоўнай сям`і. Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна. Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры і арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы Дзмітровіцкай СШ, вызваленым сакратаром камітэта камсамола Камянецкай СШ, сакратаром-загадчыкам аддзела вучнёўскай моладзі і Камянецкага райкама ЛКСМБ. Скончыла Вышэйшую камсамольскую школу ў Маскве, пасля чаго большую частку працоўнай дзейнасці працавала на кіруючых пасадах у органах кіравання: загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Камянецкага райкама КПБ, сакратаром райкама, загадчыкам аддзела райвыканкама па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, галоўным спецыялістам апарата Камянецкага раёна Саветва дэпутатаў, намеснікам яго старшыні, а потым і старшынёй. На заслужаны адпачынак Ніна Данілаўна сыходзіла з пасады старшыні Камянецкага раённага Савета дэпутатаў, на якую абіралася чатыры склікання.
   Стасюк Ніна Данілаўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Нагрудным знакам “Выдатнік Народнай асветы Беларускай ССР”, граматай Савета Міністраў Беларускай ССР, Ганаровай медалём Савецкага Фонду міру, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Ганаровымі граматамі Камянецкага раённага выканаўчага камітэта, Камянецкага раённага Савета дэпутатаў.
27 снежня 2019 года за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Камянецкага раёна і актыўную грамадскую дзейнасць Стасюк Ніне Данілаўне прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна».

   Літаратура:
1.     Нарэйка, Н. “Працавала так, каб бацькі не саромеліся” / Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. - 2020. — 8 лютага (№ 6). — С. 16-17.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского