Солапаў Міхаіл Рыгоравіч (15.10.1924, с. Пакроўскае Цярбунскага раёна Ліпецкай вобласці, Расія – 06.06.2019), беларускі баяніст, педагог, дзеяч мастацтва. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1963), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992). Прафесар (1993). Скончыў Маскоўскі музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных (1955). З 1948 у Брэсце, выкладчык музычных навучальных устаноў, арганізатар калектываў мастацкай самадзейнасці (1950-67), хору настаўнікаў (1961-63); у 1967-70 дырэктар Раснянскай дзіцячай музычнай школы Камянецкага раёна. З 1966 у Беларускай акадэміі музыкі (у 1973-79 загадчык кафедры). Аўтар апрацовак і інструментовак для аркестраў і ансамбляў розных складоў, сольных п’ес, песень, рамансаў.
Літаратура:
1. Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Мн., 2008. Т. 7. С. 34.
2. Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мн., 2002. Т. 15. С. 79.
3. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Мн., 2009. Т. 1, кн. 2. С. 360-361.
4. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мн., 1987. Т. 5. С. 94.