Шахалевіч Канстанцін Гаўрылавіч (05.09.1917, в. Бародзічы Камянецкага раёна – 25.06.1969), мастак. У г. Белавежы закончыў сем класаў польскай школы. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1939-1941). У 1944 прызваны ў Чырвоную Армію. Быў на фронце да заканчэння вайны. У час паміж баямі маляваў, фатаграфаваў. Першы мастак раённай мастацкай майстэрні з 1953. Удзельнік раённых, абласных, рэспубліканскіх выстаў з 1950. Працаваў у жанры нацюрморта і пейзажа. Найбольш вядомыя работы “Сосны ў Белавежскай пушчы”, “Прускаўскі лес”, “Вясна”, “Рака Лясная”, “Камянецкая вежа” і інш.