Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ

Плерш Ян Богуміл.jpg   Плерш Ян Богуміл (Jan Bogumil Plersch) (1732, Варшава - 1817), польскі жывапісец нямецкага паходжання. Нарадзіўся ў сям’і скульптара Яна Іагана Плерша. Вучыўся жывапісу ў Варшаве ў Чаховіча. У 1750 працаваў у майстэрні дэкаратара Гетца ў Аугзбурзе, у 1763 працаваў над фрэскамі Каралеўскага замка ў Польшчы. Прыдворны мастак караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Размаляваў касцёл Святой Тройцы ў Воўчыне і іншыя палацы Польшчы. Адна з самых вядомых работ “Паланенне генерала Касцюшкі ў бітве пры Мацяёвіцах” з’яўляецца набыткам Нацыянальнага музея ў Познані.

Літаратура:
1. Плерш Багуміл // Слоўнік Камянеччыны / Георгій Мусевіч. Каменец, 2000-2010.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского