Быкоўскі Ігнацій Якса (1750, в. Пяцеўшчына Мінскага раёна – 1819), філосаф, пісьменнік, перакладчык. Пісаў на польскай мове. Вучыўся ў езуітаў у Мінску, з 1765 у піяраў у Віцебску разам з паэтам Ф. Д. Князьніным. У 1772-75 служыў у рускай арміі, ваяваў супраць туркаў. Пасля 1778 жыў у в. Воўчын (Камянецкі раён). Як пісьменнік-сентыменталіст сфарміраваўся пад уплывам Ф. Князьніна, Ф. Карпінскага, з якімі сябраваў. Аўтар паэтычных зборнікаў “Вясковыя вечары” (1787-88), “Вершы” (1798), “Вясковыя ночы” (1788) і інш. твораў.