Нарадзіўся Алесь Бачыла 2 сакавіка 1918 года ў сялянскай сям'і на Пухавіччыне, у маляўнічай вёсачцы Лешніца. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай і Сінілаўскай школах на Міншчыне. Завочна скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1939). Восенню 1939 быў прызваны ў Чырвоную Армію іслужыў да 1945 года. Менавіта на фронце Алесь Бачыла пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай.
Пасля вайны працаваў у «Настаўніцкай газеце», затым прайшоў шлях да намесніка галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва» (Літаратура і мастацтва) і адказнага сакратара часопіса «Полымя» (Полымя). У 1972-78 быў старшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (Мастацкая літаратура).
Першая кніга паэта — “Шляхі” — пабачыла свет у 1946 годзе. Паэт друкаваўся не так ужо і шмат. Але ва ўсе гады імкнуўся працаваць роўна «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Тры багіні» (1973), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты кляновыя» (1981) і інш., паэмы «Асенняя аповесць» (1965), «Паэмы тугі» (апубл. 1987) пра калектывізацыю, раскулачвання, адвучвання селяніна быць гаспадаром на зямлі.
Алесь Бачыла — яркае імя ў беларускай паэзіі. Яго вершы вылучаюцца сацыяльна-філасофскім зместам, прасякнуты пачуццём любові да роднай Беларусі і глыбокім роздумам над яе гістарычным мінулым і будучыняй, адлюстроўваюць патаемныя перажыванніі чалавека. Сюжэтнасць яго вершаў, напеўнасць радкоў далі магчымасць многія вершы пакласці на музыку («Радзіма мая дарагая», музыка У. Алоўнікава, і інш.). Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (1958, муз. А. Туранкова), «Калючая ружа» (1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970) і аперэты «Паўлінка» (1973, усе на муз. Ю. Семянякі).