12 ліпеня ў Камянюцкай сельскай бібліятэцы прайшла паэтычная гасціная “Душа, што прагне вышыні і волі” да 150-годдзя Цёткі (Алаізы Пашкевіч), прымеркаваная да Года беларускай жанчыны.
Бібліятэкар разам з дзецьмі здзейсніла падарожжа па жыццёвым і творчым шляху знакамітай беларускай паэткі, якая ўнясла вялікі ўклад у беларускую літаратуру і з’яўляецца першай прафесійнай пісьменніцай-жанчынай у гісторыі Беларусі.
Прысутныя чыталі вершы, адгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі; юных чытачоў зацікавіла казка “Журавель і Чапля”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Кветка беларускай паэзіі”.


