12 чэрвеня Белавежскую сельскую бібліятэку наведалі выхаванцы дзіцячага лагера пры ДУА «Белавежская сярэдняя школа».
У рамках Года беларускай жанчыны для дзяцей праведзена гадзіна інфармацыі «Сэрца Беларусі – жанчына». Мерапрыемства было прысвечана знакамітым жанчынам Беларусі: Ефрасінні Полацкай, Барбары Радзівіл, Эмілі Плятэр, Марыне Васілеўскай, Дар'і Домрачавай і асаблівую ўвагу надалі інфармацыі аб мясцовай жыхарцы, Клос У.С., якая ва ўрачыстай цырымоніі ў Палацы Незалежнасці з рук Кіраўніка дзяржавы атрымала ордэн Пашаны за шматгадовую плённую працу на аграпрамысловым комплексе “Белавежскі”,
У заключэнні прысутным быў паказаны відэаролік аб Ефрасінні Полацкай.