Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
Тыдзень краязнаўчых ведаў

   Кожны чалавек мае сваю Радзіму. Гэта месца, якое для чалавека з'яўляецца самым родным. Дзе б далёка не быў чалавек, родны край заўсёды будзе клікаць.
   У Хадасоўскай сельскай бібліятэцы Тыдзень краязнаўчых ведаў “Мой край у сэрцы маім” пачаўся з арганізацыі выставы “Родны край – крыніца натхнення”.    Працягнуў краязнаўчы тыдзень Дзень краязнаўства “Мой край, мая старонка”, арганізаваны для вучняў мясцовай школы. Бібліятэкар правяла для іх агляд выставы “Родны край – крыніца натхнення” і гульню-віктарыну “Мая родная Беларусь", якая прапаноўвала дзецям пабыць мастакамі і намаляваць не алоўкамі, а словамі карціну Беларусі: сінявокая, сяброўская, працавітая і інш. Дзень краязнаўства быў насычаны пазнавальнымі конкурсамі “Падумай і адкажы”, “ Гарады Беларусі”,” Перакладчык", якія праявілі эрудыцыю і выдатныя веды роднай мовы.
   Ведаць гісторыю свайго роднага краю, сваёй вёскі, павінен кожны. З гэтай мэтай бібліятэкар пазнаёміла дзяцей са слайд-прэзентацыяй "Старонкі правінцыйнай гісторыі”, дзе дзеці даведаліся гісторыю і легенды сваёй вёскі, яе людзей і іх таленты. Скончыўся краязнаўчы тыдзень аглядам кніжнай выставы “Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь".

IMG_20221124_150909.jpgIMG_20221124_140142.jpgIMG_20221124_152102.jpgIMG_20221125_124324.jpg


Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского