Краязнаўства – неад’емная частка нашай вялікай гісторыі, злучальная нітка часоў, якая з’яўляецца эфектыўным сродкам выхавання дзяцей, падлеткаў і моладзі, пачуцця любові да родных мясцін, да сваёй Радзімы.
З гэтай мэтай 26 лістапада ў Камянюцкай сельская бібліятэцы прайшла літаратурная вечарына “Паэтычныя галасы роднага краю”, на якой моладзь пазнаёмілася з творчасцю землякоў-паэтаў, гучалі іх вершы, а аматар паэзіі Раіса Рамашка чытала свае паэтычныя радкі.
Моладзь прымала ўдзел у гульне-віктарыне “Сцяжынкамі роднага краю”, якая патрабавала адказаць на пытанні, дапоўніць прыказкі, адгадаць загадкі, Да мерапрыемства былі падрыхтаваны кніжныя выставы “Люблю я кут прыгожы свой з патаемнай назвай Камянюкі”, “Наша спадчына”, якія бліжэй пазнаёмілі з гісторыяй сваёй мясцовасці, з таленавітымі землякамі, з іх творчасцю, выклікалі гонар і павагу да сваіх продкаў і свайго краю.