Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
“Творцы праўдзівага жыцця”

   Год народнага адзінства  распачаўся святкаваннем юбілейных дат — 100-годдзя з часу нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Івана Шамякіна і Івана Мележа.
   Да юбілейных дат славутых творцаў ў Пелішчанскай сельскай бібліятэцы арганізаваны кніжныя выставы  “Майстар нацыянальнай прозы” (Шамякін І.П.) і “Па-сапраўднаму народны” (Мележ І.П.) .
   Матэрыялы выставы знаёмяць з жыццём і творчасцю выдатных беларускіх пісьменнікаў, чыя творчая і грамадская дзейнасць— прыклад самаадданага служэння роднай літаратуры, беларускай культуры і свайму народу.
   Супрацоўнікамі бібліятэкі падрыхтавана электронная прэзентацыя “Творцы праўдзівага жыцця”, з праглядам якой бібліятэкары наведалі вучняў 8 і 9 классаў мясцовай школы.
   Мастацкая творчасць, грамадская і педагагічная дзейнасць гэтых пісьменнікаў і сёння з’яўляюцца светапоглядным арыенцірам, узорам для сучаснай моладзі і грамадства.

4.jpg2.jpg3.jpg


Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского