Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
“Як жыць – дык жыць для Беларусі”

“Як жыць – дык жыць для Беларусі”
Сёння табе гонар і пашана,
Прывітанне ад братоў,зарніц…
Напісаў нямала ты раманаў,
Хто ж не піў з тваіх жывых “Крыніц”?
Верна служыш дарагой Айчыне,
Радасны, бадзёры, малады,
Шырыню тваёй “Глыбокай плыні”
Вымяраем доўгія гады.
                           (Паўлюк Прануза)    

   Іван Шамякін – пісьменнік, які ўзбагаціў родную літаратуру цудоўнымі творамі, унёс вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, яго творы з’яўляюцца пісьменніцкай спадчынай. З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння І.Шамякіна, 30 студзеня ў Камянюцкай сельскай бібліятэцы адбылася вечарына “Як жыць – дык жыць для Беларусі”.
   Вядучыя знаёмілі прысутных з жыццём і творчасцю знакамітага пісьменніка, а юнак у ролі Шамякіна расказваў эпізоды з жыцця пісьменніка, вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя Івану Шамякіну, а выстава-прапанова “В юбилей писателя – советую читателю!” дала магчымасць больш пазнаёміцца з выдатнымі творамі пісьменніка.

2.jpg1.jpg



Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского