Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
“Літаратурны юбілей”

IMG_20230113_093931 (2).jpg   Пастаяннадзеючая кніжная выстава “Літаратурны юбілей”, арганізаваная на абанеменце Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы, знаёміць з літаратурнымі юбілеямі, што адзначаюцца ў бягучым годзе.
   Студзень багаты на юбілеі беларускіх пісьменніуаў і паэтаў.
     14 студзеня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэня Канстанцыі Буйло, якая пакінула адметны след у беларускай літаратуры сваім паэтычным талентам, якім яна апавядала пра сябе, сваю бязмежную любоў і адданасць Беларусі. Многія яе  творы пакладзены на музыку, а небылую  папулярнасць набыла песня «Люблю», якая стала народнай.
   У гэтыж дзень 75 гадоў з дня нараджэння адзначае Навум Якаўлевіч Гальпяровіч  - паэт , публіцыст, грамадскі дзеяч. Творчасць аўтара адметна любоў да роднай зямлі, верай ў перамогу дабра, пяшчотай і каханнем. На вершы паэта напісаны песні беларускімі кампазітарамі. Зараз – намеснік дырэктара – загадчык аддзела музычных і літаратурна-мастацкіх праграм дырэкцыі канала «Культура» Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Вядзе аўтарскую праграму «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3», дзе гутарыць з дзеячамі беларускай навукі і мастацтва.
   16 студзеня – 80 гадоў з дня нараджэння Міколы Чарняўскага  - пісьменніка, выдатніка народнай асветы і друку Беларусі, лаўрэата літаратурных прэмій. Слынны паэт навучыўся пранікаць у самабытны, яркі і кантрасны свет дзіцячых захапленняў, стаў для іх настаўнікам і сябрам. У паэтычнай скарбонцы паэта ёсць кніжкі і для дарослых, сярод якіх ёсць лірыка, гумар і сатыра.
   Матэрыялы выставы прапануюць пазнаёміцца з жыццевым і творчым шляхам беларускіх юбіляраў і далучыцца да іх творчасці.

Канстанцыя Буйло.jpgНавум Гальпвровіч.jpgМікола Чарняўскі.jpg        











1.jpg2.jpg4.jpg

  

      


                                                                                                                                                       

      

   



Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского