Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
“Пад сузор`ем слова…”

   Багата на таленты Камянецкая зямля. Тут нарадзіліся вядомыя, палітычныя, грамадскія, рэлігійныя дзеячы, вучоныя, мастакі, пісьменнікі.
   22 снежня ў Камянецкай цэнтральнай бібліятэцы для вучняў 9 ”А” класа СШ №1 прайшоў вечар-апавяданне “Пад сузор`ем слова…”, прымеркаваны да 85-годдзя з дня нараджэння выдатнага земляка Уладзіміра Васільевіча Гніламёдава.
   У ходзе мерапрыемства вядучыя распавялі аб жыцці і творчасці Уладзіміра Гніламёдава – крытыка, літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пісьменніка-раманіста.     
   Для  больш цеснага знаёмства з асобай і талентам знакамітага земляка  прысутным была прапанавана прэзентацыя “На шляху да сябе” і знаёмства з выставай “Акадэмік з Камянеччыны”.

IMG-1a9f283b4501fa49c042238001cd3920-V.jpgIMG-f045cc9a125cfe7c1b29d0fd65d638d2-V.jpg


Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского