Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
"Душа народа ў творах іх жыве"

   20 кастрычніка ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. У.М. Ігнатоўскага прайшоў аўкцыён ведаў "Душа народа ў творах іх жыве", прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы 9 класа СШ № 1.
   Янка Купала і Якуб Колас - пісьменнікі, якіх ведае кожны. Іх творы ўваходзяць у школьную праграму. Іх літаратурны здабытак - наш нацыянальны гонар. Школьнікі пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменнікаў, іх жыццёвымі шляхамі, даведаліся, што аб'ядноўвала гэтых вялікіх людзей, якія мэты яны ставілі ў сваіх творах, як раскрылі наш характар, менталітэт, нацыянальную самасвядомасць, духоўныя каштоўнасці і пачуцці беларусаў.
   Для прагляду школьнікам быў прадстаўлены відэа-фільм "Два яблыкі на адной галінцы". Дзеці з вялікім задавальненнем дзяліліся сваімі ўражаннямі ад прагляду фільма, расказалі пра тое, што новага даведаліся пра класікаў беларускай літаратуры.
   Прысутным было прапанавана пазнаёміцца з кніжнай выставай: “Янка Купала і Якуб Колас – наш ганар і наша спадчына”.

IMG-df9866bbfde7f36df8b2b742f02ee256-V.jpgIMG-260336f452c2c24b7eb47a81b5807786-V.jpgIMG-64c0879b842f5ec08582d10527c59f75-V.jpg


Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского