Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
"Кожная праца – заваяваная вышыня"

IMG_20221012_133248.jpg   Да 85-годдзя з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Чаргінца Камянецкая цэнтральная раённая бібліятэка арганізавала выставу-агляд "Кожная праца – заваяваная вышыня".
   Матэрыялы выставы знаёмяць са шматграннасцю выдатнага беларускага пісьменніка, ваеннага, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, імя якога за разнапланавыя дасягненні ў галіне культуры і навукі ў 1998 годзе занесена ў Кнігу рэкордаў Гінэса.
   Цікавасць уяўляе той факт, што Лёс Мікалая Чаргінца вельмі цесна звязаны з лёсам Беларусі, пачынаючы з жахаў вайны, перыяду аднаўлення краіны, брацкай дапамогі Афганістану, стварэння незалежнай дзяржавы і яе інстытутаў.
   На выставе шырока прадстаўлена творчая спадчына народнага пісьменніка Беларусі. Яго мастацкае мышленне дапамагае ставіць перад грамадствам важныя пытанні, якія знаходзяць адлюстраванне ў яго кнігах і дазваляюць чытачу ўнікнуць да вырашэння самых сур'ёзных праблем. На рахунку Мікалая Чаргінца больш за 50 кніг, паводле якіх напісаны сцэнарыі многіх фільмаў і спектакляў і карыстаюцца поспехам ў чытачоў.


Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского