Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
«Адзінства – залог шчаслівай будучыні Беларусі"

   Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла патрыятычная гадзіна «Адзінства – залог шчаслівай будучыні Беларусі", арганізаваная для наведвальнікаў аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН.
   Бібліятэкар расказала прысутным аб перадумовах, сэнсах і значнасці новага дзяржаўнага свята.
   Увага прысутных была звернута на кнігу, прадстаўленую на выставе "У адзінстве народа - сіла краіны", вядомага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава "17 верасня – Дзень народнага адзінства", якая дазваляе наглядна прасачыць гісторыю шматнацыянальнага беларускага народа: каштоўнасці, трацыдыцыі, уклад жыцця.
   Размешчаная ў кнізе калекцыя фатаграфій і паштовак дазваляе спаўна адчуць мінулую эпоху, садзейнічае захаванню гістарычнай памяці беларускага народа.

IMG_20220916_110247.jpg

IMG-8f38bec5fc5f9ff018608b44c86e7d83-V.jpg

IMG-86ae8cdda5dd9d4066dc4de62d69afae-V.jpg


Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского