1 ліпеня, напярэдадні галоўнага свята краіны - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, на пляцоўцы каля Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя У. М. Ігнатоўскага працавала тэматычная пляцоўка "Ганаруся табою, мая Беларусь".
Прадстаўленыя матэрыялы знаёмілі жыхароў і гасцей горада з дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі, асноўнымі акцэнтамі ідэалогіі беларускай дзяржавы. Прыцягвалі ўвагу наведвальнікаў матэрыялы аб гістарычным мінулым, сучасным, палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь.
Асобным раздзелам прадстаўлены кнігі, якія апавядалі аб гераізме, мужнасці і стойкасці беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яго самаахвярнай адданасці сваёй Радзіме.
Кожны жадаючы мог праверыць свае веды па гісторыі Беларусі ў бліц-апытанні "Што я ведаю пра Беларусь", пры гэтым не застацца без заахвочвальнага прыза.
Дадаткам да выставы паслужылі саламяныя вырабы, якія ўвасабляюць тэматыку беларускага народа.