Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
“Са слова пачынаецца Радзіма”

1.jpg   Пачынаючы з 2000 года ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.
   У чытальнай зале Камянецкай раённай бібліятэкі ім. У.М. Ігнатоўскага разгарнулася выстава “Са слова пачынаецца Радзіма”. Выказванні выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры: Я. Коласа, П. Панчанкі, М. Танка, акцэнтавалі ўвагу і заклікалі любіць, шанаваць і ўжываць мову продкаў.
   Чытачам прапанаваліся для знаёмства паэтычныя радкі класікаў, сучаснікаў і землякоў З.Бядулі, Я.Янішчыц, Н.Гарагляд, Н.Нарэйкі і інш., якія сваёй творчасцю ўслаўляюць родную мову.
   На працягу дня раздаваліся інфармацыйныя флаеры з гісторыяй узнікнення знамянальнай даты і шэрагам вершаў, раскрываючых прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы.

2.jpg4.jpg3.jpg



Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского