Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
“Радкі, напісаныя сэрцам”

 

5.jpg

  Напярэдадні Дня роднай мовы (20 лютага) таленавітая камянецкая пісьменніца Ніна Васільеўна Гарагляд, адзначыла свой 70-гадовы юбілей.
   Знамянальная дата і юбілей знакамітай для Камянеччыны асобы адзначаны ў Камянецкай ЦРБ выставай “Радкі, напісаныя сэрцам”.
  Матэрыялы выставы знаёмяць з ураджэнкай Піншчыны, якую далейшы лёс парадніў з Каменцам. Тут пачаўся яе працоўны шлях, тут зведала шчасце мацярынства, тут адбылося станаўленне і прыйшла знакамітасць.
   Выстава прапаноўвае прасачыць адметнасць творчасці Ніны Васільеўны, якая піша аб Радзіме, любові да родных месцаў, да блізкіх і дарагіх людзей на роднай мове. Прямяністасцю, пявучасцю, мілагучнасцю беларускага слова насычана ее творчасць. Нездарма яе верш “Сустрэча з домам” у свой час быў пакладзены на музыку.
   Слухайце цудоўную песню, у выкананні ансамбля “Бяседа” і атрымлівайце асалоду ад роднай мовы і таленту зямлячкі.



Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского