Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
“Жыццё і творчасць М. Багдановіча”

   У гісторыі кожнага народа ёсць імёны, якімі ён асабліва ганарыцца. Але ёсць сярод іх такія, якія сталі здабыткам чалавецтва, бо слава іх перасягнула межы краін і часоў.
   9 снежня Камянецкая ЦРБ ім. У. М. Ігнатоўскага запрасіла вучняў 10 класа СШ №1 на інфармацыйную гадзіну “Жыццё і творчасць М. Багдановіча”, прысвечаную да 130-годзя з дня нараджэння пісьменніка.
   Імя Максіма Багдановіча стаіць побач з імёнамі Я.Купалы і Я. Коласа. Яго асобу лічаць адной з самых цікавых і загадкавых у беларускай літаратуры.
   Прысутныя пазнаёміліся з цікавымі і малавядомымі фактамі біяграфіі пісьменніка, дакрануліся да яго творчай спадчыны.
   Да мерапрыемства арганізавана кніжная выстава «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі» і літаратурная віктарына «Максім Багдановіч: асоба і творчасць».

1.jpg3.jpg2.jpg


Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского