Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
«Беларуская кнiжная хваля»

   З 15 па 22 лiстапада ў Камянецкай ЦРБ iм У. М. Iгнатоўскага арганізаваны Тыдзень папулярызацыі беларускай кнігі, чытання пад назвай «Беларуская кнiжная хваля».
   На працягу тыдня прайшлі мерапрыемствы, папулярызуючыя творы класічнай і сучаснай беларускай літаратуры.
   У Дзень новага твора «Адзiн народ, адзiная радзiма» чытачам было прапанавана пазнаёміцца з творамi беларускіх пiсьменнiкаў розных пакаленняў. У зборнік увайшлі творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка і сучасных аўтараў, якія па-мастацку вобразна i дакладна адлюстроўваюць слаўныя старонкi айчыннай гiсторыi i сённяшнi дзень роднай Беларусi.
   Для наведвальнікаў бібліятэкі быў аформлены “куток” беларускага друку «Беларускiя часопiсы: для тых, хто жадае ведаць больш», што прыцягваў увагу да літарвтурна-мастацкіх часопісаў, знаёмства з гісторыяй, тэматыкай і зместам публікацый выданняў: “Полымя, “Нёман”, “Маладосць”, “Роднае слова” і інш.
   Засяроджвала ўвагу чытачоў кнiжная выстава «Калi жыццё – служэнне лiтаратуры i народу». На выставе былі прадстаўлены партрэты беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў бягучага года. Матэрыялы выставы прапанавалі пазнаёміцца з цікавымі фактамі біяграфіі юбіляраў і іх творчай спадчынай.
   У апошнi дзень Тыдня для вучняў старэйшых класаў прайшла медыя-гутарка «Далучыся да роднага слова». Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Атрошчанка Юлія Юр`еўна пазнаёміла прысутных з маладымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, прысвечаныя сучасным маладым людзям, якія спрабуюць разабрацца ў сабе, знайсці свой асабісты шлях у жыцці. Актуальная тэматыка твораў, пра першае каханне і сяброўства, падарожжа і прыгоды, праблемы і іх пераадоленне, выклікала ў моладзі цікавасць да кніг і іх аўтараў.
   На працягу Тыдня ладзіліся акцыі “Беларуская кніга ў дарогу” (на аўтавакзале), “Давайце чытаць беларускую кнігу” (каля школы) дзе раздаваліся рэкламныя закладкі з парадай далучыцца да чытання беларускай кнігі. Прапаноўваліся лепшыя творы беларускай мастацкай літаратуры, як класічнай так і сучаснай.

1.jpg2.jpg

3.jpg4.jpg

6.jpg7.jpg

11.jpg12.jpg


Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского