О библиотекеБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Гостевая
книга
Краеведение Контакты
“Малая Радзіма – вялікая гісторыя”

    У Дзень ведаў, супрацоўнікі Камянецкай раённай бібліятэкі здзейснілі разам з вучнямі 10 класа гімназіі г.Каменца краязнаўчы экскурс “Малая Радзіма – вялікая гісторыя”. Пачыналі сваю вандроўку з дня заснавання Каменца і да 20 стагоддзя. Гісторыя Каменца была багатая на падзеі: войны, пажары, эпідэміі. Але горад адраджаўся зноў.
    Калі горад атрымаў магдэбургскае права, чаму башню ніколі не маглі захапіць ворагі, чаму квітнеючы горад прыйшоў ў заняпад, і шмат чаго яшчэ даведаліся вучні на нашым мерапрыемстве. Наогул бібліятэка засталася адзіным ў раёне цэнтрам па збору і захаванню краязнаўчых ведаў.
    Ведаць гісторыю свайго края, хоць бы ў агульных рысах, павінен кожны, а тым больш маладыя людзі. Да нас звяртаюцца шмат турыстаў і часта ў мясцовых жыхароў,  цікавяцца гісторыяй горада і башні. Нашы краязнаўчыя мерапрыемствы дапамагаюць вучням вывучаць гісторыю сваёй Камянеччыны.

1.jpg2.jpg


Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского
Мы на ютубе