Вход Регистрация
О библиотекеБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Гостевая
книга
Краеведение Контакты
Ля вытокаў кнігадруку

     У рамках Скарынаўскіх чытанняў  “Беларусь… Дарога кнігі”, прымеркаваных  да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і Дня ведаў,  супрацоўнікі Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавалі тэматычны вечар “Ля вытокаў кнігадруку”.  На мерапрыемства запрасілі вучняў 9 класаў. Аповяд ішоў пра жыццёвы і творчы шлях Францыска Скарыны, яго вялікі ўклад у развіццё беларускага кнігадрукавання. Здзейснілі мультымедыйнае падарожжа ”Першая беларуская друкаваная кніга”, вучні прынялі ўдзел у віктарыне ”Асветнік зямлі беларускай”, за адказы  атрымалі  прыгожыя і карысныя закладкі  “Геаграфія вандровак Ф. Скарыны”. Была падрыхтавана  кніжная выстава “Скарына – духоўна-асветніцкі сімвал Беларусі”, прэзентацыя  пяці кніг факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Ф. Скарыны”. 

20170901_100425.jpg  IMG_9165.JPG IMG_9174.JPG IMG_9186.JPG




Назад в раздел
© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского
Мы на ютубе