Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
ПЦПИ
Майстэрства ўмелых рук В. Малажавага

    

Вечар-сустрэча да 70-годдзя з дня нараджэння В. Ф. Малажавага

Вядучы 1. Добры дзень, паважаныя госці, прыхільнікі народнай творчасці! Сягоння нам хочацца прадставіць цудоўнага чалавека, усё жыццё якога звязана з мастацтвам - майстар разьбы па дрэве Віктар Фёдаравіч Малажавы. Давайце ж, апладысментамі павітаем нашага юбіляра і госця сённяшняга вечара.

Вядучы 2. У маленькай утульнай майстэрні ў Камянцы стварае прыгажосць мастак і майстар народнай творчасці Віктар Малажавы - таленавіты чалавек, рукі і праца якога вартыя пашаны і павагі.

Вядучы 1. Віктар Фёдаравіч нарадзіўся 10 верасня 1955 года ў г. Каменец Брэсцкай вобласці ў звычайнай савецкай сям'і.

Вядучы 2. Яшчэ вучачыся ў пачатковай школе, Віктар намаляваў Камянецкую вежу. Малюнак прызналі лепшым на выставе ў Брэсце, затым у Маскве на Усесаюзнай выставе дзіцячага малюнка. Работа атрымала першую прэмію. Для хлопчыка гэта была першая буйная ўзнагарода за ўменне адлюстраваць мастацкімі сродкамі сваю любоў да малой радзімы. Гэтая праца вызначыла яго далейшы лёс.

Чытальнік:

Над Белай вежай высокі блакіт

І сонца ў рэчку Лясную глядзіцца.

І хочацца тут, ля бяроз і ракіт,

Гаючай вадою з ракі прычасціцца

Вядучы 1. Першую мастацкую падрыхтоўку па жывапісу Віктар Фёдаравіч атрымаў ў майстэрні Ф. І. Дарашэвіча, які быў яго хрышчоным бацькам і дапамагаў яму ў падрыхтоўцы да будучай прафесіі. Затым вучыўся ў студыі жывапісу Белсаўпрофа ў члена Саюза мастакоў СССР А. М. Міхайлоўскага, па дызайну – у студыі Ю. М. Галкіна пры Мінскім навукова-даследчым інстытуце ЭВМ.

Вядучы 2. Віктар Фёдаравич захапляецца прыкладным мастацтвам. У выстаўках пачаў удзельнічаць з 1972 года.
   У 1973 годзе Віктар Малажавы быў прызваны ў армію. Першы год службы праходзіў у Малдавіі. Тут здзейснілась галоўная мара хлопца – служыць у пагранвойсках. А жаданне стаць пагранічнікам нарадзілася у Віктара яшчэ ў дзяцінстве, калі прачытаў кнігу “Над Цісай” Аляксандра Аўдзеенкі. Да рэчы, у арміі ён пазнаёміўся з прататыпам галоўнага героя Смалярчука легендарным прапаршчыкам Аляксандрам Смоліным.

 Вядучы 1. Другі год службы Віктар праходзіў у Кіеве, дзе шмат часу займаўся мастацка-афармляльнай дзейнасцю. У часы службы стварыў праект і выканаў афармленне музея пагранвойск у Кіеве (1974).

 Вядучы 2. Маляваў і гумарыстычныя малюнкі, якія змяшчаліся на старонках газет “Советский пограничник” (1979-1982), “Знамя юности”, “На страже Октября”, таксама на старонках раённай газеты “Навіны Камянеччыны”.

Вядучы 1. Віктар Малажавы вучыўся па спецыяльнасці “мастак-дэкаратар” ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы. Затым была выкладчыская работа.
   У 1985-м годзе быў запрошаны ў Кобрын для адкрыцця новага мастацкага вучылішча. Працуючы намеснікам дырэктара Кобрынскага мастацка-тэхнічнага вучылішча, скончыў Віцебскі педуніверсітэт – мастацка-графічны факультэт.

 Вядучы 2. Сваіх вучняў, будучых майстроў, Віктар Фёдаравіч вучыў спасцігаць прамудрасці разьбы. Яны рэгулярна займалі прызавыя месцы на розных конкурсах. Сярод яго вучняў ёсць прадаўжальнікі.

 Вядучы 1. Разьба па дрэве - справа вельмі тонкая. У нажах і стамесках, разнавіднасцяў якіх нямала, важны кожны нюанс: якасць сталі, геаметрыя ляза, асаблівасці завострывання і гэтак далей. Толькі з-пад правільна зробленых прылад выходзяць стройныя кампазіцыі, а інакш не пазбегнуць прыкрых дэфектаў, якія здольныя загубіць усю працу. «Дрэва памылак не даруе. Ледзь што зрэзаў не так - і гэта ўжо не выправіць».

Чытальнік:

Ведешь по древесине

отточенным резцом.

И стружка, как живая,

свивается кольцом.

И из-под рук выходят

немые существа,

Но в них порой находят

обличье божества.


 Погладишь свое детище

мозолистой рукой,

Сориночку снимая.

И ощутишь покой.

И долго взгляд по линиям

со строгостью скользит.

Поблескивая, теплый

резец еще лежит.

 

И вот, когда все стихнет,

перед огнем свечи,

В знакомых сердцу линиях

и в тишине ночи,

Вдруг жизнь тебе почудится,

где раньше резал нож.

Взволнованный видением,

Пол ночи не уснешь.

 

Минута вдохновения

вот, кажется, уйдет.

И светом озарения

по памяти пройдет.

Но вновь и вновь к творениям

душа твоя взовет.

И вновь отполированный

резец рука возьмет.

Вядучы 2. Кар’ера складалася ўдала: выгадныя прапановы, прэстыжныя замовы… Стварыў праект і афармленне музея мастацкага вучылішча ў Кобрыне (1983), школьных музеяў у Кобрынскім і Маларыцкім раёнах, сталовай у г. Кобрыне.

Вядучы 1. Асноўнай творчай дзейнасцю Віктара Малажавага з’яўляецца разьба па дрэве.
   З-пад яго рук за доўгія гады выйшла мноства прац: разьбяное кухонае начынне, мэбля. Ён робіць таксама вельмі арыгінальныя, да драбніц прадуманыя і зусім як сапраўдныя караблі, статуэткі для ўпрыгожвання інтэр’еру.

 Вядучы 2. Яшчэ ў канцы 1980-х пачатку 1990-х пачаў працаваць на аздабленні храмаў, якія тады вярталі вернікам і вельмі востра стала пытанне іх аднаўлення. У свой час Віктар Фёдаравіч атрымаў блаславенне на сваю дзейнасць Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта і працягваў працаваць з вялікім задавальненнем для душы.

Вядучы 1. На працягу многіх гадоў ён вырабляе рознае царкоўнае ўбранне і мэблю, выразае рамы для абкладаў ікон.
   Адной з лепшых работ Віктар Фёдаравіч лічыць ківот для іконы Маці Божай Жыровіцкай, шэдэўр мастацтва: выразаны ў стылі барока з дрэва, пазалочаны, а месцамі пакрыты плацінай...

 Чытальнік:

В храме — золоченые колонны,

Золоченая резьба сквозная,

От полу до сводов поднимались.

В золоченых ризах все иконы,

Тускло в темноте они мерцали.

Даже темнота казалась в храме

Будто бы немного золотая.

В золотистом сумраке горели

Огоньками чистого рубина

На цепочках золотых лампады.

                                     Сказка. Владимир Солоухин

Вядучы 2. “Калі пачынаю нешта выразаць, не спыняюся, пакуль не скончу. У гэты час (дзень, ці ноч – ўсё адно) мяне лепш не турбаваць. Я паглыбляюся ў вобраз, які хачу стварыць, і амаль нікога і нічога не заўважаю вакол сябе. Мне патрэбна поўная канцэнтрацыя” – гаворыць майстар.

 Чытальнік:

Соприкасайся с тишиной –

И тишина тебе поможет.

Строке необходим покой –

Штриху, мазку и ноте тоже.

Всё совершенное живёт

В душе, исполненной покоя.

«Кто ищет, тот всегда найдёт»,

Но найденного – будь достоин!

 

Так, воплощая Божий дар,

Художник, не теряй покоя,

Ведь преумноженный талант

Сравнится только с тишиною,

Что сохранил в душе, творя

Мотивы горних благолепий,

Не для иных, не для себя,

А для грядущих новолетий!

                                             Терентий Травник

 

Вядучы 1. Больш за ўсё майстру падабаецца ствараць іканастасы.
   Класічны драўляны іканастас выразаўся з ліпы ці хвоі, радзей бярозы, потым на яго накладвалася грунтоўка (ляўкас), зверху наносілася сусальнае золата - каб падкрэсліць моц і веліч царквы. Цяпер часцей выкарыстоўваюцца разнастайныя імітацыі пад золата ад сінтэтычнай аўтамабільнай фарбы да фальгі. Прынцып жа застаецца ранейшым. Мастак лічыць, што разны іканастас нельга разглядаць у адрыве ад іканапісу і храма ў цэлым.

Вядучы 1. Кожны іканастас павінен не толькі мець сваё канструктыўнае, інжынернае і мастацкае рашэнне, яму належыць не толькі ўпісвацца ў інтэр'ер храма, але і адпавядаць яго духу, убіраць яго душу… Толькі тады ён здольны стаць увасабленнем ідэі яднання двух міроў – нябеснага і зямнога – выказаць імкненне чалавека да Бога.

 Чытальнік:

Иконостас величественно смотрит

На нас, молящихся, вошедших тихо в храм...

И видится нам Бога, Сына облик,

И Дух Святой направлен прямо к нам...

И ряд икон, словно страницы Книги,

Даёт нам каждому возможность познавать,

И храм, как дом, в котором жизни миги

нам проживать под Господа крылом,

И жизни путь до самой встречи с Богом

по-новому, поглубже понимать...

                              Владимир Нехаев

Вядучы 2. Разьбяныя іканастасы майстра заўсёды індэвідуальныя. Ніводны сюжэт у яго работах не паўтараецца, кожны элемент прадуманы, мае асабістае значэнне. Мноства дэталяў, з якіх збіраецца іканастас ён скурпулёзна выразае ўручную.

Вядучы 1. Над драўляным іканастасам майстар працуе крыху больш за год. У кожны храм выразае іканастас з улікам індывідуальных памераў, каб усё адпавядала духоўнаму стану самога храма. Нават па некалькіх захаваных элементах Віктар Фёдаравіч рэстаўрыруе царскія вароты цэркваў.

Вядучы 2. Першы іканастас майстар выканаў для царквы ў вёсцы Бортнікі, што на Магілёўшчыне. Выразаў з дрэва дэталі, элементы, збіраў іканастас у храме ў адзіную кампазіцыю, распісваў іконы…

Вядучы 1. Праз некалькі год чуткі пра цудоўнага майстра разышліся ў праваслаўных колах. У 2005 годзе Віктар Фёдаравіч атрымаў асабістае запрашэнне аформіць інтэр’ер Свята-Праабражэнскага храма ў Слоніме. У 2010 годзе ўсе работы ў ім былі скончаны. Камянецкі майстар выканаў для царквы іканастас і ківоты для ікон.

Вядучы 2. 15 кастрычніка архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый правёў асвячэнне храма, на якім ганаровым госцем быў і наш зямляк-разьбар. “За стараннае служэнне Царкве Хрыстовай і рэўнасную працу ў славу Божую” ён атрымаў паздяку.

Вядучы 1. Не падобныя адзін на аднаго драўляныя, розныя іканастасы заварожваюць погляд прыхаджан у вёсцы Любонічы ля Бабруйска, у жаночым манастыры на Магілеўшчыне, Прыбараве ля Брэста. Яго работы ёсць у царквах вёсак Пашукі, Індычы, Белавежскі, Каменюкі, Мурыны, Відамля, Баршчова Камянецкага раёна, у двух храмах г. Каменца.

Вядучы 2. Для храма горада Новазыбкаў Бранскай вобласці (Расія) стварыў самы вялікі са сваіх іканастасаў – 6,5 метраў па крыжы і 12 метраў у шырыню. За гэтую працу была і ўзнагарода.
У манастыры ў Жыровічах Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Алексій II уручыў Віктару Малажаваму Царкоўную грамату.

Вядучы 1. Вырабляе Віктар Фёдаравіч і дамашнія іканастасы. Гэта адна з асноўных задач, якую ставіць перад сабой майстар, увасабляючы ў жыццё свае новыя ідэі, надаючы ім сугучча старых рэлігійных традыцый з новымі, так неабходнымі для духоўнага ачышчэння нашага грамадства.

Вядучы 2. У мінулым у кожнай праваслаўнай сям’ і вясковай, і гарадской, на самым відным месцы ў доме – у чырвоным кутку - абавязкова мелася палічка з іконамі, або цэлы дамашні іканастас. Ікона была не проста сямейнай рэліквіяй, якая перадавалася з пакалення ў пакаленне, але і духоўным цэнтрам, што аб’ядноўвае членаў сям’і.

Вядучы 1. За многія гады ў мастацтве Віктар Фёдаравіч набыў значны вопыт, прыдбаў сапраўднае майстэрства. Беручыся за новую працу, майстар заўсёды адчувае хваляванне, хутчэй нават прадчуванне нечага таямнічага і светлага. Пэўна таму выклікаюць яго творы такое шчырае замілаванне.

Вядучы 2. Пры удзеле Віктара Фёдаравіча Малажавага зроблена болей 100 іканастасаў і сотні кіртаў, акладаў, аналоеў і другіх царкоўных рэчаў…

Вядучы 1. За свае творчыя работы Віктар Малажавы мае шмат ганаровых грамат, дыпломаў, 2 урадавыя ўзнагароды, асабістую падзяку старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР Ю. Андропава за ўдзел у стварэнні музея КДБ у Кіеве, 7 залатых і 3 срэбныя медалі ВДНГ БССР і СССР, Дыплом 1 ступені ЮНЕСКА.

Вядучы 2. Але галоўная ўзнагарода ў жыцці Віктара Фёдаравіча – два сыны. Старэйшы, Андрэй, узяў на сябе ўсю арганізатарскую работу. Ен працуе майстрам пры манастыры ў Жыровічах, мае сваю рамесніцкую майстэрню, ездзіць па Беларусі і заключае дагаворы на працу бацькі і брата Дзмітрыя, таксама разьбара, які жыве і працуе - у Бабруйску. Малажавыя з гонарам нясуць па жыцці атрыманае ў спадчыну майстэрства сваіх продкаў.

Вядучы 1. Сёння Віктар Фёдаравіч працягвае займацца любімай справай, супрацоўнічае з цэрквамі. Пачэсна і адказна ствараць у імя Божае. Творы яго выстаўлены ў храмах на стагоддзі. І, гледзячы на іх, людзі прызнаюць перавагу і велічнасць духоўнай сілы.

Чытальнік:

Духовность это не пустое,

А Божья сила, глубина,

Там в высшей степени благое,

Дыхание Божьего ума.

 

Духовен тот, кто Бога любит,

Христовой поступью идёт,

Не жаждет власти и не судит,

А весть Христа передаёт.

 

Имеет с Богом отношение,

В союзе с любящим Отцом,

Он ценит Божие обучение,

И мыслит только о благом.

 

Не лжёт коварно, не клевещет,

Не ищет выгоды своей,

Простых невинных не бесчестит,

Живёт без злобы и страстей.

 

Духовен тот, кто не опутан,

Неправдой, ложью вековой,

Вождей не ищет пресловутых,

Но в Боге ищет мир, покой.

 

Делами веру созидает,

Глазами чистыми глядит,

С любовью в сердце сохраняет,

Душевный мир и дух хранит.  

                                       Духовность. Валерий Плавильный

Вядучы 2. Асаблівасцю працы Віктара Малажавага як разьбара з’яўляецца тое, што па сутнасці сваёй у яго не можа быць персанальнай выставы, як у любога іншага мастака, бо ўсе яго творы – у цэрквах, “пры справе”. Да таго ж, на іх ніколі не пазначаецца імя аўтара. Але майстар не засмучаецца. “Галоўнае, каб людзі радаваліся, гледзячы на мае работы. Развітвацца з гатовымі мне бывае вельмі нялёгка, але што зробіш… Ва ўсялякім разе, я заўсёды магу наведаць сваё “дзіця”.

Вядучы 1. Віктар Малажавы - педагог па адукацыі, мастак па прызванню, можа даць прафесійную параду, аказаць дапамогу кожнаму, у каго ў душы гарыць хоць маленькі агеньчык творчасці.

Вядучы 2. Сёння мы вельмі рады вітаць у сябе ў гасцях сапраўднага майстра сваёй справы! У нас ёсць унікальная магчымасць пагутарыць з ім асабіста, задаць пытанні, якія вас цікавяць, і даведацца пра сакрэты яго майстэрства. Не выпусціце гэты шанец!

 

 

Складальнік: Трафімчук Н.Н.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Літаратура

 

1.     Малажавы Віктар Фёдаравіч // Памяць: Камянецкі раён. Мн., 1997. С. 511.

2.     Совпель, А. Дембельский альбом Виктора Моложавого / Анна Совпель // Навіны Камянеччыны. 2018. 26 мая. С. 7.

3.     Скроцкая, К. Іканастас для храма ў Белавежскім : [ пра разьбяроў па дрэве бацьку і сына Малажавых] / Кацярына Скроцкая // Навіны Камянеччыны. - 2014. — 27 верасня. — С. 6.

4.     Нарэйка, Н. Во имя Божие / Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. 2010. 27 лістапада.

5.     Пятручык, Т. Вінаградная лаза Віктара Малажавага / Тамара Пятручык // Культура. 2005. 3-9 верасня (№ 36). С. 24.

6.     Пятручык, Т. Творца : [пра майстра В. Малажавага] / Тамара Пятручык // Навіны Камянеччыны. 2005. 3 верасня. С. 5.

 

 

 

 



© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского