О библиотекеБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Гостевая
книга
Краеведение Контакты
Край наш дзіўны і прыгожы. "Библионочь: до третьих петухов", приуроченой ко дню библиотек.

Гучыць музыка. Выходзяць вядучыя. 

Вядучы 1: Добры вечар! 
Вядучы 2: А вечар сёння і сапраўды добры! 
Вядучы 1: Вас, паважаных людзей, багатых на жыццёвую мудрасць і вопыт, мы запрасілі  на “Бібліяноч: да трэціх пеўняў” прымеркаванную да дня бібліятэк.
Вядучы 2:  Мы вельмі рады, што вы  знайшлі магчымасць трапіць да нас у госці, наша мерапрыемства  прысвячаецца папулярызацыіі беларускай мовы і літаратуры і размаўляць сёння ўвесь час, зразумела, мы будзем на беларускай  мове.
Вядучы 1: На наша мерапрыемства мы запрасілі народны фальклорны калектыў “Орліца”  Навіцкавіцкага сельскага дома культуры, які з’яўляецца носьбітам мясцовых традыцый, звычаяў і абрадаў. Дарагія госці так сама  вас чакае сустрэча з беларускімі кнігамі, песнямi, танцамi, гульнямi, карагодамi.

Гучыць беларуская песня

Гучыць беларуская народная музыка.

Вядучы 2. Мая краіна, мая Бацькаўшчына…  Усяго чатыры словы, але ж якая моц гучыць у іх, колькі пяшчоты, колькі гонару маюць яны! Наша вечна маладая, заўсёды  квітнеючая і такая старажытная беларуская зямля. Наш родны кут…

………………на фоне музыкі……………………………………

Стыне чысты блакіт,
 Шэпча штосьці чарот,
 Распускае чаромха убранне...
 Ля вірлівай вады,
 Гаманлівых ракіт
 Сустракаюць каханыя ранне.
 Тут варожыць рака,
 Тут лілеі цвітуць,
 Тут пявучы ў гармоніках вечар...
 Непадкупнасць і песня
 Народжаны тут,
 Дзе вадою крынічнаю лечаць.

Тут дзядоўскія могілкі
 Бачны здаля,
 Тут стаяць абеліскі
 Ад краю да краю.
 Тут пажары і смерць
 Спазнавала зямля,
 Тут –
 Матуліна мова жывая.

Ганаруся табой,
 Мой абноўлены край,
 Мой —
 Узняты з агню і руінаў.
 Хай жа будзе з табою
 Музычны настрой —
 Пералівісты спеў салаўіны.
                                          Кастусь Цыбульскі Мой край

Вядучы 1. Той, хто шмат вандраваў за межамі нашай краіны, амаль заўсёды кажа: “У гасцях добра, а дома лепш!” Дзе б мы ні былі, чаго б толькі ні бачылі, але ж заўсёды душа цягнецца да роднай зямлі, роднай хаты. Ці бачылі вы дзе больш прыгожыя палі, лясы, больш шырокую прастору рэк і азёр, ці чулі больш мілагучны спеў салаўя? Ды ніколі і нідзе не ўбачыце, не пачуеце такога!

 Чытальнік:    
  
  Стаіш ты велічна і горда
  На беразе Лясной-ракі.
 Сталіцай пушчы Белавежскай 
 Цябе турысты нараклі. 
Тут заснаваў цябе Алекса, 
Узвёўшы вежу на вякі.
Як запавет для нас: надзейна
Дарогу ворагам закрыць.
І ў начной цішы ты чуеш
Як пяюць птушкі над Лясной.                         
Як пагранічнік зберагае
Айчыны роднае спакой.
Ты сення шчодра дорыш людзям
Сваю сардэчную любоў.
Гасцей сустрэўшы соллю-хлебам,
Заўжды праводзіш, як сяброў.
Мы ўсіх сардэчна запрашаем, 
Каб у нашым краі пабылі.
Прыязджайце, паглядзіце
Прыгажосць нашай зямлі.
                                                              Пранько Л.

Вядучы 2. Менавіта тут, на гэтай прыгожай зямлі, і ўзнік наш горад Камянец. Як сведчыць Галіцка-Валынскі летапіс, горад  быў заснаваны ў 1276 годзе валынскім князем Уладзімірам Васількавічам — «вялікім кніжнікам і філосафам». Уладзімір даручыў майстру Алексу падшукаць месца для будучага абярэжнага горада    “ …зруби город на пустом мъстъ, нарицаемъм Льстнъ, и нарече имя eму Каменець, зане бысть камена земля.       
Вядучы 1: Камянец заўсёды меў асаблівае значэнне як памежнае ўмацаванне і важны гандлёва-рамесны цэнтр. Ен ляжаў на галоўным беларускім купецкім гасцінцы, які звязваў Брэст з Оршай. Адсюль гандлёвыя дарогі разыходзіліся на ўкраінскія, польскія і прыбалтыйскія землі. Праз Камянец праходзіў ка-ралеўскі шлях з Кракава ў Вільню. 
Вядучы.2:Даўно зніклі ўмацаванні старажытнага Брэста, засталіся жаласныя разваліны ад Навагрудскага замка. Ад іншых шматлікіх старажытных помнікаў не захавалася нават і следу, і толькі Камянецкая вежа восьмае стагоддзе непарушна высіцца на беразе ракі Лясной. Тут, у самым цэнтры Камянца, запавольвае свій бясконцы бег час, бо менавіта ля гэтых старых муроў спачывае яе Вялікасць Гісторыя. Пабудаваная ў горадзе Камянец паміж 1276 і 1288 гадамі дойлідам Алексам, яна доўгі час выконвала абарончыя задачы.
Вядучы1.: Углядаючыся ў сцяну старажытнага збудавання, у байніцы, што пазіраюць на нас з далёкіх часін, пра шт о толькі не перадумаешь…

Чытальнік:
           
  Ты з’яўляешся на світанні
З цемры, быццам з глыбінь вякоў.
І блукаюць ля сцен, як здані,
Посвіст стрэлаў і звон падкоў.
Білі золатам і жалезам,
Чорны дым засцілаў зару, -
Ты стаяла, Белая вежа,
Прыкрываючы Белую Русь…
Над табой карона з промняў –
Аж адвесці нельга вачэй!
Адчуваю, як мужнасць продкаў
Цёплай хваляй у сэрца цячэ.
                             Пракаповіч М.

Вядучы 2.:Камянецкая зямля вядома не толькі яе знакамітай вежай, цудоўнымі краявідамі, шляхамі да жамчужыны прыроды – Белавежскай пушчы, але перш за ўсё працавітымі, таленавітымі людзьмі. Гісторыя шчодра адарыла яе незабыўным мінулым. Нашы продкі – вядомыя славутыя асветнікі, якія многа зрабілі для развіцця і ўзбагачэння культурнай спадчыны краю, сваім талентам і майстэрствам садзейнічалі развіццю духоўнай культуры.

Чытальнік:

 Родны край, нібы вогнішча ў цемры,
Што святлом сваім вабіць здалёку,
Як прытулак надзеі і веры, 
І як лекі ад кепскага зроку.

Тут трава мае крокі запомніць,
Вецер песні мае праспявае, 
Маю радасць крыніца паўторыць
І нашчадак мой верш прачытае.

Толькі тут, толькі ў гэтай старонцы,
Маё сэрца не знікне бясследна.
Я часцінкай святла стану ў сонцы
І глытком кіслароду ў паветры.

Тут, на роднай зямлі – як у храме.
Хай жа буду я ў ім толькі свечкай,
Што у душах людскіх не згарае
І з Айчынай яднае навечна…

Вядучы 1:  З нашых мясцін выйшлі Міхаіл Карповіч, палітычны і царкоўны дзеяч, вядомы асветнік, аўтар двух тамоў  “Казанняў”; Плакід Янкоўскі, пісьменнік, перакладчык, публіцыст; Марцін Матушэвіч, паэт, пісьменнік – мемуарыст, перакладчык. Благадатная зямля Камянеччыны спрыяла з’яўленню літаратурных талентаў: Уладзіміра Качаноўскага, Ехешкеля Коціка, Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага – беларускага гісторыка, грамадскага і  палітычнага дзеяча, першага прэзидэнта АН БССР,  імя якога  носіць наша бібліятэка. 
Вядучы 2:  Ля вытокаў нацыянальнага адраджэння тэатра стаяў пісьменнік, заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі Уладзімір Стэльмах. Камянеччына – радзіма беларускага пісьменніка і паэта, публіцыста і літаратурнага крытыка Васіля Жуковіча, пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўцы, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Уладзіміра Гніламёдава. Нельга  сення не успомніць імёны нашых землякоў Г.Мусевіча – мясцовага краязнаўцы, С.Курылёвай – пісьменніцы, І. Жытко – пісьменніка-гумарыста і іншых.
Вядучы1: Камянецкая зямля дала духоўныя вытокі і шэрагу вядомых беларускіх мастакоў, такіх як Фёдар Дарашэвіч, Пётр Зарэцкі, Мікалай Маеўскі, Васіль Сабалеўскі, і шмат іншым, чые творы ўзбагацілі скарбніцу беларускага выяўленчага мастацтва.
Вядучы1: Сімвалічна што у гістарычным цэнтры горада знаходзіца і наша бібліятэка. Ужо  больш за 70 гадоў яна дастойна і самааддана служыць людзям.. Бібліятэка моцная сваімі чытачамі. Яна мае шмат надзейных і верных сяброў. Мы дзякуем вам, паважаныя, бо калі ёсць чытачы, у бібліятэкі ёсць будучыня.

Гучыць беларуская песня

 Вядучы 2: Гісторыя Камянецкага раёна працягваецца і сёння, а гэта значыць, што і сёння ёсць на нашай зямлі людзі, якімі мы можам  таксама ганарыцца. Гісторыю ствараюць асобы, і таму тое, якой будзе наша Радзіма ў будучым, залежыць ад тых людзей, якія тут жывуць. А, значыць, і ад нас усіх.
 Чытальнік :Хачу я напіцца з гаючай крыніцы,
Угледзецца ў люстра жывое вады,
Ля роднае хаты, што часта мне сніцца,
Убачыць бацькоў – тых, зусім маладых…

Гавораць, што лёс нас заўсёды вяртае
Да роднага ганка з жыццёвых дарог.
Ды з нас толькі той неўміручасць спазнае,
Хто памяць аб продках нашчадкам збярог.
                                                     Д. Пятровіч

Вядучы 1: Большасць людзей ратуецца цяплом свайго ўласнага дома, некаторыя імкнуцца быць побач з людзьмі, галоўнае – не замыкацца ў сабе. Прыемна, што вы наведваеце нашу бібліятэку. Мы шчыра рады вам. Будзьце і надалей добрымі нашымі сябрамі, суразмоўнікамі і дарадчыкамі. 

Гучыць беларуская песня

Вядучы 2: А зараз мы запрашаем вас зайсці ў бібліятэку, дзе вас чакае яшчэ шмат чаго цікавага.









© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского
Мы на ютубе