Вход Регистрация
О библиотекеБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Гостевая
книга
Краеведение Контакты
Стэльмах Уладзімір Мацвеевіч

                                                     
   Беларускі савецкі тэатральны  дзеяч, пісьменнік, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах нарадзіўся 15 снежня 1907 года ў вёсцы Бушмічы Брэсцкага павета ў сям’і сяляніна-бедняка.
     Вось што піша аб сябе У. М. Стэльмах у кнізе “Вытокі песні”. У яго бацькоў Мацвея Трафімавіча і Маланні Антонаўны Стэльмах было пяцера дзяцей – чатыры дачкі і сын Валодзя. Ён быў самы малодшы, таму яму дараваліся ўсе “грахі”. Бацька быў інвалідам руска-японскай вайны. Калі пачалася першая сусветная вайна, амаль уся вёска падалася ў бежанцы. Выехала з вёскі Бушмічы і сям’я Стэльмахаў: рушылі ў Сібір да матчыных братоў. Да бурных падзей 1917 г. жылі на станцыі Ішым, затым у вёсцы Далёкае пад Табольскам, па гаспадарцы, бацька пасвіў кароў, а Уладзімір хадзіў у падпасках. У Далёкім пайшоў у школу. Праўда, не хадзіў, а бегаў па марозу у 40-50 градусаў. Вясной 1919 г. сям’я вярталася з бежанства ў родную Беларусь. Па дарозе пабывалі ў Маскве.Толькі вясной 1920 года дабраліся да Мінска. Бацька ўладкаваўся на працу ў саўгас “Пятроўшчына” конюхам, маці – свінаркай, Валодзя – падпаскам.“У нашай сям’і, - піша ён сам, - любілі песні, часта сёстры запрашалі сваіх сяброў і сябровак на вячоркі – пралі і спявалі. Я любіў такія вечары. Пазней і сам стаў хадзіць са старэйшымі па хатах са “звяздой”, якая гарэла рознакаляровымі агнямі. Наперадзе ў нас заўсёды ішоў апрануты ў кажух “мядзведзь” – галоўны герой спектакля…
       Мабыць усё  гэта і запальвала іскры цікаўнасці да тэатра. Першай прэм’ерай у саўгасным драмгуртку была камедыя Я. Купалы “ Прымакі”. Адбылася яна летам 1925г. пасля сходу рабочых двух саўгасаў “Банцараўшчына” і “ Зарэчча”, дарэчы, тут прысутнічаў і выступаў старшыня ЦВК БССР А. Р. Чарвякоў.
      У восень 1926 года Уладзімір Стэльмах паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум, які захапіў яго не толькі вучобай, але і бурным літаратурным жыццём. У тэхнікуме  і пачалося яго яшчэ самадзейнае захапленне тэатрам.
     Пасля заканчэння студыі пры Беларускім тэатры імя Я. Коласа (БДТ-2.1931г.) – акцёр Беларускага дзяржаўнага цэнтральнага тэатра рабочай моладзі, з 1937 года – Беларускага тэатра юнага гледача імя Н. К. Крупскай. Член КПСС з 1939 года. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў Чырвонай Арміі, удзельнічаў  у баях пад Смаленскам. У 1942 годзе – загадчык ваеннага аддзела, прапаганды і агітацыі Рудаўскага райкама ВКП(б) Тамбоўскай вобласці у 1943 - 45 гадах – дырэктар тэатра  імя Я. Коласа, у 1945 - 47 гадах – Дзяржаўнага тэатра оперы і балета.  У 1947-51 гадах – Беларускага тэатра імя Янкі Купалы. У 1951-55 гадах У. М. Стэльмах – начальнік аддзела тэатраў Міністэрства  культуры БССР.
      У 1954 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага ў Маскве.
     У 1955-66 гадах – дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, у 1966-71 гадах – намеснік старшыні прэзідыума Беларускага тэатральнага аб’яднання.
     Літаратурнай дзейнасцю займаўся з 1930 года. Аўтар п’ес “Шляхі”, “Фантан,” “Тры крыжыкі”, “Канец маскараду”. Выступаў з артыкуламі пра Беларускі тэатр. Выдаў манаграфію  “Народны артыст СССР Г. П. Глебаў”.  Кнігі “Шляхі  Беларускага тэатра”, “Кранаючы чуткія струны душы “, “Тэатр і час”, напісаў артыкул “Старонкі жыцця” у кнізе “Вытокі песні” (1973 г.). Узнагароджаны двума ордэнамі, медалямі.
     Любімая справа, якой У. М. Стэльмах аддаваўся з захапленнем, прынесла свой добры плён: “Лёс тэатра і яго будучыня залежыць ад таго, наколькі ён звязан са сваім гледачом , з’яўляецца яго сучаснікам, жыве адзінымі думамі са сваім народам”, - пісаў У. М. Стэльмах у 1971 г. 
       У. М. Стэльмах памёр 27 студзеня 1974 года. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

           Літаратура :

Калатухін, У. Родам з Бушміч: Беларускі савецкі тэатральны дзеяч, пісьменнік,заслужаны дзеяч мастацтваў БССР У. М. Стэльмах \ У. Калатухін // Ленінец. – 1989. – 23 верас.
Парафянюк, Г. Прысвяціў жыцце тэатру: [аб жыцці і творчасці У. М.Стэльмаха] / Г.Парафянюк // НК. – 1993. – 3 сак.
Стэльмах У. / 1907-1974/,р. д.Бушмичи, бел.драматург и театральный деятель // Леонюк В. Словник Берестейщины. – Львов, 1996. – С.287.
Уладзімір Стэльмах /15. 12.1907 – 27.1.1974./ Родам з в. Бушмічы // Памяць. – Мн.:Ураджай, 1997. – С.480.
Стельмах Владимир Матвеевич // Республика Беларусь: энциклопедия: в 7 т./ Редкол.: Г. П. Пашков и др. – Мн.: БелЭн,2006. – Т.7. – С.109.
Стэльмах Уладзімір Мацвеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1996. – Т.15. – С.230.
Стэльмах Уладзімір Мацвеевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5т. / Рэдкал.: І.П.  Шамякін (гал. рэд) і інш. – Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя,1985. - Т. 5. - С. 151.
Каменецкому району 70 лет : брошюра :[биографические сведения о В. Стельмахе] / Отдел идеологической работы Каменецкого районного исполнительного комитета. Каменец ,2010. - С. 32.
Стэльмах Уладзімір Стэльмах // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мн., 2003. – С. 377.


© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского
Мы на ютубе