Вход Регистрация
О библиотекеБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Гостевая
книга
Краеведение Контакты
Лук Павел Іванавіч

Лук Павел Іванавіч.jpg   Павел Іванавіч Лук нарадзіўся 1 сакавіка 1956 года ў вёсцы Жылічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Камянецкую сярэднюю школу. Мастацкую адукацыю атрымаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні скульптуры. У 1987 годзе абараніў дыплом з дыпломнай працай “Белавежская пушча”.
   Працуе ў манументальнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял – бронза. У мастацкіх выставах удзельнічае з 1986 года. Член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” з 1990 года.
   Асноўныя творы станковыя: “Беларуска” (1987), “Белавежская пушча” (1987), “Пушчы беларускія”, “Язэп Драздовіч”, “Кастусь Каліноўскі”, “Ф. Багушэвіч” (усе 1988), “Апостал” (1989), “Эмілія Плятэр. 1831” (1996), “Меркурый” (1997), “А. Міцкевіч” (1998), “Пане Каханку” (2000), “Зоў апошняга тура” (2001), “Янка Купала” (2002); манументальныя творы “Дэметра” (2004), “Дрэва прыгожага беларускага пісьменства” (2006),  “Самота” (2009), “Ягайла”, “Вітаўт” (абодва 2011), “Пакровы Прасвятой Багародзіцы”, “Спас Нерукатворны” (абодва 2012), партрэт “Мацей Бурачок” (1988).
   Стварыў мемарыяльныя дошкі Т. Касцюшку (1999-2001), мастаку Паўлу Масленікаву (2004), А. Сысу, В. Цвірку (абедзве 2009), С. Грахоўскаму (2013).
   Выступіў у якасці рэстаўратара скульптуры Дэметры з Плутасам і Персефонай у сааўтарстве з Алесем Дранцом (Чэрвень, 2004). У 1915 годзе на сродкі Мінскага земляробчага таварыства ўзаемнага страхавання для гэтай жа ўстановы пабудавалі будынак па праекту архітэктара Гая. Упрыгожвала яго скульптура Дэметры (багіні ўрадлівасці) з дзецьмі. У час пасляваеннага рамонту скульптуру схавалі пад дах, а ў нашым тысячагоддзі пад час рэстаўрацыі скульптуру выявілі. Яна была ў плачэўным стане і скульптары вырашылі яе аднавіць з сілуміна.
Маці Божая Слухаючая.jpgДрэва прыгожага беларускаго пісьменства.jpgПомнік ахвярам фашызму ў в. Лескі.jpg   

  У 1985 годзе Павел Лук стварыў рэльеф помніка на магіле ахвяр фашызму ў в. Лескі Рэчыцкага сельсавета Камянецкага раёна, дзе пахаваны мірныя жыхары – ахвяры фашысцкага тэрору – растраляныя 4 мая 1943 года. На чатырохвугольнай плоскай пліце – барэльефныя выявы твараў дзяцей, жанчын, старых, выбіты імёны загінуўшых.
   Павел Лук – аўтар скульптуры “Студэнт”, якую ўстанавілі ў 2013 годзе каля Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта да 80-годдзя ўстановы. Бронзавы студэнт у адной руцэ трымае кнігу, а ў другой – старажытны світак, што сімвалізуе прыняцце ведаў ад пакалення старэйшага і перадачу іх праз свае працы патомкам. Як растлумачыў стваральнік помніка, у аснову пакладзены вобраз Францыска Скарыны – аднаго з самых вядомых студэнтаў Беларусі. 
   Творы Паўла Лука знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, літаратурных музеях Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, К. Чорнага, фондах Беларускага саюза мастакоў і прыватных калекцыях.

 Літаратура: 

1.    Лук Павел Іванавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мн., 2014. Т. 5. С. 148. 
2.    Лук Павел Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Мн., 2009. Т. 1, кн. 2. С. 33.
3.    Лук Павел Іванавіч // Памяць: Камянецкі раён. Мн., 1997. С. 510.
4.    Молокова, В. Потереть на удачу: какие традиции связаны с минской скульптурой? [Электронный ресурс] / В. Молокова, И. Юдина, Д. Исайчук // Минск-новости. Режим доступа : http://minsknews.by/blog/2014/05/28/poteret-na-udachu-kakie-traditsii-svyazanyi-s-minskoy-skulpturoy..... Дата доступа: 30. 03. 2016.
5.    Лук Павел Иванович [Электронный ресурс] // Художественная интернет-галерея – АртКаталог. 2009-2016. Режим доступа : http://www.art-katalog.com/russian/painter/383. Дата доступа : 31. 03. 2016.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского
Мы на ютубе