Вход Регистрация
О библиотекеБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Гостевая
книга
Краеведение Контакты
Курылёва Святлана Леанідаўна

1.jpg

   

Святлана Леанідаўна Курылёва – вядомая на Брэстчыне пісьменніца і публіцыст. Яе творам  уласцівы душэўная паэтычнасць, натхненне, асаблівая патаемнасць, здольнасць бачыць дэталі ў час стварэння агульнай карціны.
Будучая пісьменніца нарадзілася 25 красавіка 1928 г. у горадзе Жытоміры (Украіна) у сям'і ваеннаслужачага. У пачатку Вялікай Айчынный вайны бацька памёр ад туберкулёзу, разам з маці Святлана была эвакуіравана ў Перм, затым ў Казахстан. У 1944 г. вярнулася на Украіну. Скончыла сярэднюю школу ў Харкаве.
    У 1945 г. паступіла на рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Харкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля сканчэння якога ў 1950 годзе накіравана на працу ў Беларусь.  Святлана Курылёва 33 гады выкладала рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе №1 г. Камянца.
     І ўвесь час неад’емнай часткай жыцця Святланы Леанідаўны была пісьменніцкая праца. Яна ўмела прыкмячаць і заўважаць у паўсядзённым жыцці тое, што іншым было непрыкметна. А потым па-майстэрску выкладала свае думкі на паперу так, што потым цікава і павучальна было гэта чытаць. Напэўна, многія ўспомняць вострыя, злабадзённыя, чапаючыя за душу матэрыялы, апублікаваныя ў раённай газеце “Навіны Камянеччыны”. А друкавацца Святлана Леанідаўна пачала ў 1952 г. Спачатку – у брэсцкай абласной газеце «Заря», з 1960 г. у рэспубліканскім і саюзным друку.  Пісала на рускай мове.
    Як пісьменнік яна заявіла пра сябе апавяданнем «Дорога», які быў упершыню апублікаваны ў часопісе «Юность» (Масква, 1960). Пазней гэта апавяданне было перакладзена на некалькі моў, у тым ліку і на кітайскую. Святлана Курылёва  аўтар  кніг  апавяданняў, аповесцей «Жаворонки на улице» (1965), «И нелегко и непросто» (1975), «Формула успеха» (1979), «День председателя» (1980), «Доброта» (1983), «Самый короткий день» (1987) і кнігі-дыялогу «Совхоз-комбинат «Беловежский»: сегодня и завтра» (з Ю. Марозам, 1990).
    З  1980 г. – член Саюза пісьменнікаў СССР, з 2006 г. – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджана медалём "2000 гадоў хрысціянства". Лаўрэат прэміі Саюза кінематаграфістаў.
Курылёва на творчай сустрэчы ўКамянецкай ЦРБ.jpg    Святлана Курылёва пісьменнік-рэаліст і пісьменнік-рамантык. Сваёй творчасцю яна дапамагла пачуць і зразумець час 50-80 гадоў,  улавіць пульс таго часу калі ставіліся і вывучаліся новыя праблемы, з’яўляліся новыя героі. У сваіх творах Святлана Курылёва заўсёды імкнулася да праўды жыцця. Асноўная тэма яе творчасці – побыт, жыццё і праца людзей вёскі. Большасць сваіх твораў пісьменніца прысвяціла моладзі і на працягу ўсёй творчай дзейнасці распрацоўвала гэтую тэму. У апошні час пісьменніца  выступала выключна ў ролі публіцыста,  супрацоўнічала з абласнымі і рэспубліканскімі газетамі. Як публіцыст яна адгукалася на балючыя тэмы: эканамічныя і духоўныя, якія выклікалі дыспуты чытачоў.
    18 лістапада 2011 года на 83-м годзе жыцця перастала біцца сэрца Святланы Леанідаўны Курылёвай, выдатнай пісьменніцы і публіцыста. У пісьменніцкім стале засталося шмат рукапісаў: раманаў, аповесцей, апавяданняў, п’ес, казак для дзяцей, якія, верыцца, будуць надрукаваны ў выдавецтве і знойдуць дарогу да чытача.
    25 красавіка 2018 года ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя У. Ігнатоўскага адбыліся Курылёўскія чытанні, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння Л. С. Курылёвай. У чытаннях прыняла ўдзел дачка Зоя Пятроўна Меліхава.

 Творы С. Л. Курылёвай 

1. Доброта:  повести  / С. Л. Курылёва. Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. 222 с.
2. Жаворонки на улице:  рассказы  / С. Курылева. Мінск :  Беларусь,  1965.  191 с.
3. Самый короткий день:  повесть и рассказы / С. Л. Курылева. Мінск:  Мастацкая літаратура, 1987. 223 с.
4. Формула успеха:  очерки  / С. Л. Курылева. Мінск: Мастацкая літаратура, 1979. 176 с.
5. Голубые глаза : [рассказ] / Святлана Курылёва // Песнi Белавежы: Камянеччына лiтаратурная: проза, паэзiя, публiцысцiка / уклад. З. Дудзюк. Мінск: Мастацкая лiтаратура, 2005. С. 236-242.
6. Билеты в театр : рассказ / Светлана Курылева // Навіны Камянеччыны. - 2017. — 15 ліпеня (№ 28). — С. 26.
7. Колодец : рассказ-быль / Светлана Курылева // Навіны Камянеччыны. - 2017. — 10 чэрвеня (№ 23). — С. 22.
8. Народ против : глава из повести "Генный расклад" / Светлана Курылева // Навіны Камянеччыны. - 2017. — 22 красавіка (№ 16). — С. 22.
9.  Семнадцатое лето : рассказ / Светлана Курылева // Навіны Камянеччыны. - 2017. — 17 чэрвеня (№ 24). — С. 8.
10. Стихи : рассказ / Светлана Курылева // Навіны Камянеччыны. - 2017. — 26 жніўня (№ 34). — С. 22-23.
11. Дворовый диктатор : рассказ / Светлана Курылева // Заря. 1985. 11 апр.
12. З раніцы да вечара і круглы год… : нарыс / Святлана Курылёва // Ленінец. 1978. 1 жніўн. С. 3.
13. Зайздрасць : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2001. 12 верас.
14. Крылатые соседи : [рассказы о птицах] / С. Курилева // Заря. 1980. 6 сент.
15. Куфэрак : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2002. 21 жніўн.
16. Мыла: нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2003. 5 сак.
17. На практике : рассказ / Светлана Курылева // Заря. 1990. 26 апр.
18. Не адзінока : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2002. 17 крас.
19. Нясі свой крыж : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2007. 7 лют.
20. Пабочны сынок : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2003. 30 жніўн.
21. Приблудный : рассказ / Светлана Курылева // Заря. 1981. 6 янв.
22. Прыдуманы не мною: нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2003. 23 крас.
23. Прымірэнне: нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2000. 7 чэрв.
24. Сіла слова : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2003. 23 крас.
25. Ці лёгка быць  бацькам? : апавяданне / Святлана Курылёва // Навіны Камянеччыны. 1992. 12 снеж.
26. Шляхціц : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2002. 22 мая.
27. Быць запатрабаванай : нататкі публіцыста: [аб пенсійным узросце] / Святлана Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2007. 5 снеж.
28. Во саду ли, в огороде : [деревенская тема в современной литературе] / С. Курылева // Беларуская думка. 2007. № 8. С. 165-168.
29. Каб зло не кранула душу: нататкі публіцыста / Святлана Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2006. 2 чэрв.
30. Лёс трох народаў: нататкі публіцыста: [аб узаемаадносінах паміж трыма народамі ўсходніх славян] / Святлана Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2008. 23 крас. С. 2.
31. Переходный период: [размышления писателя о молодом поколении] / Светлана Курылева // Заря. 2003. 1 февр.
32. Подвиг учителя: [о фильме «Обелиск», созданного по мотивам повести Василия Быкова] / С. Курылева // Заря. 1978. 22 ноябр.
33. Сіндром выгарання: [пра раман Сяргея Трафіменкі “Сіндром выгарання”] / Святлана Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2007. 26 верас.
34. Сотвори добро: [о фильме «Портрет с дождем»] / С. Курылева // Заря. 1978. 25 марта.
35. Устоять против сети [о романе Ю. Полякова "Грибной царь", повести Н. Ивеншева "Едоки картофеля"] / С. Курылева // Беларуская думка.  2007. № 2. С.134-137.
36. Фабрика телесериалов: культура против антикультуры / Светлана Курылева // Беларуская думка. 2005. № 9. С. 152 – 157. 

Аб жыцці і творчасці пісьменніцы С. Л. Курылёвай 

1. Курылева Светлана Леонидовна // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2005. / [под ред. И. В. Чекалова, автор составитель А.И. Котов]. Мінск: ООО Мэджик-Бук, 2005.  Т. 2. С. 192. 
2. Курылёва Святлана Леанідаўна // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мінск: БелЭн, 1999. Т. 9.  С. 55.
3. Курылёва Святлана Леанідаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд) і інш. Мінск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. Т. 3. С. 182.
4. Курылёва Святлана // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. Мінск, 1994. Т. 3. С. 573 – 575.
5. Курылёва Святлана Леанідаўна: [некралог, пісьменніца, (1928-2011г.ж.); біяграфія, фота] // Навiны Камянеччыны. 2011. 26 лістап. С. 15.
6. Каменецкому району 70 лет: брошюра: [биографические сведения о Светлане Курылевой] / Отдел идеологической работы Каменецкого районного исполнительного комитета. Каменец, 2010. С. 34.
7. Лiтаратурная карта Берасцейшчыны: [біяграфічныя звесткі пра Святлану Курылёву] / [уклад. А. Крэйдзіч]. Брэст: ААТ Брэсцкая друкарня, 2008. С. 281.
8. Песнi Белавежы: Камянеччына лiтаратурная: проза, паэзiя, публiцысцiка: [біяграфічныя звесткі пра Святлану Курылёву] / уклад. З. Дудзюк. Мінск:  Мастацкая лiтаратура, 2005. С. 301.
9.  Нарэйка, Н. М. Святлана Курылёва: нататкі публіцыста / падрыхтавала Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. - 2015. — 4 ліпеня. — С.4.
10. [Светлана Леонидовна Курылева] : биография // Навіны Камянеччыны. - 2017. — 22 красавіка (№ 16). — С. 22; фот.
11. Крэчка, Г. Яе героі жывуць побач з намі: пісьменніцы Святлане Леанідаўне Курылёвай – 75: [аб жыцці і творчасці Святланы Курылёвай] / Галіна Крэчка // Навіны Камянеччыны. 2003. 23 крас.
12. Кускевіч, І. Формула поспеху: [аб кнізе Святланы Курылёвай “Формула поспеху”] / І. Кускевіч //  Ленінец. 1980. 3 студз.
13. Павлова, Л. Долгий путь слова: последняя беседа со Светланой Курылевой / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 1 дек. С. 9.
14. Скуратава, Т. Прэм`ера новай кнігі пісьменніцы С. Л. Курылёвай / Т. Скуратава // Ленінец. 1987. 5 снеж.
15. Слова на развітанне: [словы спачуванняў у сувязі са смерцю Святланы Курылёвай] // Народная трыбуна. 2011. 26 ліст.
16. Трибулева Е. "Молчать о важном - преступление": каменецкий литератор Светлана Курылева – об участи "немодного" писателя / Елена Трибулева // Вечерний Брест.  2005. 2 сент. С. 4.

         

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского
Мы на ютубе