Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
Вольскі Артур - 95 гадоў з дня нараджэння
  
    Артур Вольскі (Артур Вітальевіч Зэйдэль-Вольскі) нарадзіўся 23 верасня 1924 года ў горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці. Маці яго была артысткай. Бацька, Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі – пагранічнік, а потым вядомы беларускі драматург, празаік, вучоны, аўтар праслаўленай камедыі "Несцерка", які паходзіў з інтэлегентнай пецярбургскай сям'і.
     Вучыўся Артур Вітальевіч у 25-ай мінскай узорнай чыгуначнай беларускай школе імя Чарвякова. Пасля сёмага класа паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, але вайна перапыніла навучанне. Ён эвакуіраваўся ва Уральск, дзе працаваў мастаком у тэатры імя Я. Коласа. У 1942 годзе быў прызваны з Уральска ў войска. Служыў на флоце на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі. Быў боцманам, мінёрам, ваенным журналістам. Пасля дэмабілізацыі ў 1952 годзе Артур Вітальевіч працаваў у рэдакцыі газеты "Чырвоная змена" загадчыкам аддзела культуры і быту, адказным сакратаром часопісаў "Бярозка" і "Вясёлка". Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). 3 1963 года – загадчык літаратурнай часткі, а потым дырэктар Беларускага тэатра юнага гледача. У 1978–1979 гг. – дырэктар Дома літаратара Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1981 па 1984 г. працаваў рэдактарам у выдавецтве “Юнацтва”.
     Першы літаратурны двор надрукаваў у 1936 годзе. У 1958 годзе выйшаў першы паэтычны зборнік А. Вольскага "Водбліскі далёкіх маякоў" і кніжка вершаў для дзяцей "Дзедаў госць". Ён выступаў і як перакладчык твораў рускіх, літоўскіх, латышскіх і ўкраінскіх паэтаў.
     Адзін з заснавальнікаў часопіса “Вясёлка” і стваральнік падручніка беларускай мовы “Беларусачка”. Узнагароджаны ордэнамі "Знак пашаны", Айчыннай вайны 2-ой ступені, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Малдаўскай ССР. Памёр пісьменнік у 2002 годзе ў Мінску.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского