Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
«Узнёсла гучалi Купалы i Коласа словы»

   З нагоды 140-гадовага юбілею з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Камянецкай дзiцячай бiблiятэцы адбылося свята кнiгi «Узнёсла гучалi Купалы i Коласа словы» для дзяцей кругласутачнага аздараўленчага лагера «Белая вежа» СШ №1. Эмацыйна, натхнёна юныя госцi чыталі творы народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. З лёгкім гумарам былі прачытаныя вершы паэтаў пра дзяцей-гарэз і забіяк. Была праведзена вiктарына «Што мы ведаем пра Янку Купалу i Я. Коласа?»
   Прайсці па шляху Я. Коласа і завітаць у госці да Я. Купалы запрашала выстава-падарожжа «Таленавітыя і натхнёныя», на якой прадстаўлены кнігі пра жыццёвы і творчы шлях класікаў беларускай літаратуры, іх творы, літаратуразнаўчыя артыкулы.

DSC09145.JPGDSC09149.JPG

DSC09154.JPGDSC09155.JPG

DSC09156.JPGDSC09163.JPG

DSC09169.JPGDSC09175.JPG

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского