Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
«Маё любiмае беларускае слова»

   У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Камянецкая дзiцячая бiблiятэка запрасіла сваіх чытачоў прыняць удзел у акцыi «Маё любiмае беларускае слова».
   Усе жадаючыя маглі напісаць на васiльках дарагія для іх словы на роднай мове. Вельмі хутка букет кветак дапоўніла суквецце родных слоў.
   Самымі папулярнымі словамі былі: шчасце, воблака, сонца, матуля, калыска, люстэрка i iншыя.
   У межах акцыі юнакi i дзяўчаты змаглі прыняць удзел у свяце «Не пакiдайце ж мовы роднай…» i стаць удзельнікамi імгненнай віктарыны «Родная мова – беларуская», адказаць на пытанні якой беларусазнаўцы змаглі  пасля ўважлівага вывучэння, прапанаванай лiтаратуры на кнiжнай выставе «Беларуская кніга для Вас». Выстава складаецца з вядомых з дзяцінства мастацкіх твораў беларускіх песняроў Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Багдановіча, І. Мележа, энцыклапедычных выданняў па гісторыі беларускага кнігадрукарства, бібліяграфій беларускіх асветнікаў, паэтаў, мастакоў і іншых дзеячаў культуры і мастацтва нашай Бацькаўшчыны.
   За мудрым, вечным і цікавым родным словам запрашаем ў бібліятэку! Чытайце па-беларуску, шануйце роднае слова!

1.jpg2.JPG

4.jpg3.JPG

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского