Вход Регистрация
О насБиблиотека
детям
Читателям Филиалы Информационные
ресурсы
Новости
и события
Методическая
копилка
Краеведение Контакты Гостевая
книга
“Гучы, роднае слова!”

Ты расы
самай чыстай чысцей,
ты крыніц
самых звонкіх званчэй,
наша простае,
шчырае слова —
беларуская родная мова.
   
4.jpg3.jpg
 














 18 лютага ў дзіцячай бібліятэцы для вучняў 7 “А” класа СШ№1 адбылася iнтэрактыўная гульня “Гучы, роднае слова!”. Юныя чытачы разам з бібліятэкарам прааналізавалі сувязь беларускага друкаванага слова з яго славянскімі вытокамі, з гісторыяй беларускага народа. Вучнi даведалiся пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, культуру, традыцыі народаў свету.
    Менавіта ў гэты дзень у бібліятэцы прайшоў моўны практыкум “Як сказаць па-беларуску?”, дзе ўсе прысутныя змаглі пачуць мілагучнасць нашай роднай мовы, папрактыкавацца ў перакладзе і адчуць гонар быць беларусамі. Дзеці з задавальненнем далучыліся да конкурсаў “Маё любімае слова па-беларуску”, “Таямніцы беларускіх слоў”, “Перакладаем”, “Прыказкі і прымаўкі” і інш. Быў прадстаўлены адкрыты прагляд літаратуры «Дык шануй, беларус, сваю мову!». На заканчэнне бібліятэкар зазначыла, што вельмі важна шанаваць і вывучаць мову свайго народа, прыгадаўшы прысутным 10 запаведзяў:

Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю жыцця век.

© 2011. Каменецкая центральная районная библиотека им.В.М. Игнатовского